«Магілёў-1» — дзяржаўны тэлеканал Беларусі, заснаваны ў 1997 годзе ў Магілёве. Мае звыш 14 гадзін вяшчання на суткі і больш як 80 супрацоўнікаў. Сядзіба размяшчаецца ў Магілёве, вул. Першамайская, д. 83. 19 кастрычніка 2009 г. аднавіў беларускамоўныя выпускі навін пасля больш як трохгадовага цалкам рускамоўнага вяшчання.
Перадачы Вёсачка (аўторак, 18:20; вядоўца Таццяна Ларына); Дзеці асфальта (чацвер, 17:50; вядоўцы Раман Румкін, Ірына Бардзілоўская і Седа Каспарава); Пункт апоры (пятніца, 18:40); Навіны-рэгіён (штодня, 15:15 і панядзелак-пятніца, 19:20; вядоўцы Юрый Пракапенка, Крысціна Каранкевіч, Седа Каспарава і Алена Мелюшчанкова); Пра спорт (панядзелак і чацвер, 18:40; вядоўцы Юрый Пракапенка і Раман Румкін); Простая лінія (панядзелак, 17:50; вядоўцы Сяргей Карпекаў, Юрый Пракапенка і Андрэй Скарабагатаў); Разумнічкі (аўторак, 18:10; вядоўцы Ірына Недабоева і Алеся Пракапенка); Слоўца (аўторак, 18:40; Таццяна Кірыленка); Ранішні канал (панядзелак-пятніца, 7:00; Мікалай Каманцаў і Алена Славіна); Спецыяльны рэпартаж (серада, 18:10; вядоўцы Юрый Пракапенка, Андрэй Скарабагатаў, Андрэй Ястрабаў, Сняжана Ганчарова і Таццяна Ларына); Тое, што лекар прапісаў (аўторак, 17:50; вядоўца Наталля Башарымава); Тэра Гісторыка (серада, 17:50; вядоўца Таццяна Кірыленка); Час свята (пятніца, 17:50; вядоўца Алеся Мельнікава); Экстрым-серада (серада, 18:25; вядоўцы Уладзімір Сёмкін і Наталля Ільініч).
Спасылкі Ютуб Фейсбук Жывы часопіс Твітэр У Кантакце
Катэгорыя:тэлеканалы Беларусі Катэгорыя:Тэлеканалы на беларускай мове Катэгорыя:Тэлеканалы на рускай мове Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Магілёва Катэгорыя:1997 год у Магілёве