Адры́жынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Адрыжын.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Сухі Бор (злілася з вёскай Падышча)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Адрыжынскага сельсавета было 7 населеных пунктаў. 21 ліпеня 1980 года скасавана вёска Уласаўцы I (злілася з вёскай Адрыжын)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).. 17 лютага 1986 года да сельсавета далучана частка скасаванага Залядынскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Залядынне, Карсынь і Страмец), тады ж у склад сельсавета з Гарбахскага сельсавета перададзена вёска СмольнікіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лютага 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849)..
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1819 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,6 % — беларусы, 1,8 % — украінцы, 0,5 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1318 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе