Анжэла Мікалаеўна Мельнікава (, Гомель) — беларуская літаратуразнаўца і літаратурны крытык. Доктар філалагічных навук, прафесар.

Біяграфія Нарадзілася 12 сакавіка 1969 года ў Гомелі. З адзнакай скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны ў 1991 годзе, дзе пасля засталася працаваць як выкладчык кафедры беларускай літаратуры (загадчык Іван Штэйнер), з 2000 — дацэнт, з 2019 — прафесар кафедры. У 1995 годзе скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук (1996), доктар філалагічных навук (2018). У 2020 годзе атрымала вучонае званне прафесара.

Навуковая дзейнасць Кола навуковых інтарэсаў: гісторыя беларускай літаратуры, кампаратывістыка.

З’яўляецца членам спецыялізаванага савета па абароне доктарскіх дысертацый, выступае ў якасці афіцыйнага апанента і эксперта на абаронах кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, рэцэнзента навуковых часопісаў.

Сябра навуковай рады часопіса «Аcta Аlbaruthenica» (Варшаўскі ўніверсітэт)http://www.albaruthenica.uw.edu.pl/en/?SCIENTIFIC_ADVISORY_BOARD.

Уваходзіла ў склад журы конкурсу Е. Гедройця (2019, 2021)Распачаты дзясяты юбілейны сезон прэміі Гедройця .

Удзельнік Міжнародных з’ездаў славістаў (Мінск, 2013; Бялград, 2018), Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі (2013, 2014, 2015, 2019). У 2017 — у шорт-лісце Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі.

Манаграфіі і асобныя выданні Мельнікава А. М. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя ў еўрапейскім кантэксце. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. — 126 с. Мельнікава А. М. Паэтыка твораў Кузьмы Чорнага. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. — 188 с. Мельнікава А. М. Літаратура і час: плыні, тэндэнцыі, постаці. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2011. — 198 c. Мельнікава А. М. Нацыянальна-светапоглядныя каардынаты беларускай літаратуры першай трэці ХХ стагоддзя. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2016. — 214 с.

Літаратура Мельникова Анжела Николаевна // Кто есть кто в Республике Беларусь. Образование 2020 / [под ред. И. В. Чекалова]. Минск: Энциклопедикс, 2020. С. 144. Шынкарэнка В. Глыбіня сапраўднага таленту // ЛІМ, 2008. Шынкарэнка В. Адкрываючы новыя далягляды / Bіałorutenistyka Bіałystocka. Т. 1. 2009. С. 235—238. Бажок І. Навука пра літаратуру //ЛІМ, 13 красавіка 2012. С. 21. Чарнякевіч Ц. Мастацтва многа не бывае // Маладосць, 2012. № 4. С. 118―119. Siwek Beata W poszukiwaniu źródeł białoruskiej tożsamości narodowej // Roczniki Humanistyczne Tom LXVII, zeszyt 7. 2019. Р.233-237. Кісліцына Г. Каардынаты беларушчыны // ЛІМ, 24 сакавіка 2017. С. 6. Шаўлякова І. Дух класічнасці супраць бостваў дробязей: літаратурасофія ў часы шоуцэнтрызму // Полымя, 2017. № 4. С. 108—114

Спасылкі

Профіль Анжэлы Мельнікавай у Google Акадэміі Профіль Анжэлы Мельнікавай на сайце ГДУ імя Ф.Скарыны Публікацыі Анжэлы Мельнікавай на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта