Іван Паўлавіч Сайко́ў (,  — ) — беларускі і расійскі артыст оперы (драматычны тэнар), народны артыст БССР (1955).

Біяграфія Вучыўся ў харавой студыі пры Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі (1938—1939). Працаваў у тэатрах музычнай камедыі Беларусі. У 1949—1956 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, у 1956—1977 гадах — Саратаўскага тэатра оперы і балета.

Творчасць Валодаў выразным гоасам шырокага дыяпазону, вялікім драматычным тэмпераментам, глыбока адчуваў характар вобраза. У канцэртным рэпертуары беларускія і рускія народныя песні, рамансы і інш. Сярод выкананых оперных партый: Сяргей («Дзяўчына з Палесся» Я. Цікоцкага), Стэфан («Стары двор» С. Манюшкі), Герман, Вадэмон, Вакула («Пікавая дама», «Іаланта», «Чаравікі» П. І. Чайкоўскага), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ), Каварадосі («Тоска» Дж. Пучыні).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тэнары Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Расіі