Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе атрадаў імя Дзяржынскага (арганізаваны ў лістападзе 1942 года, да кастрычніка 1943 дзейнічаў у складзе партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна) і імя Катоўскага (створаны ў чэрвені 1943 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любчанскага раёна. 11 ліпеня 1944 года брыгада (1052 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад атрад імя Дзяржынскага; атрад імя Катоўскага; атрад імя Жданава; атрад імя Варашылава; атрад імя Свярдлова.

Камандаванне Камандзір К. Ф. Шашкін

Камісар Я. П. Ляхаў

Начальнік штаба А. Х. Бляшаў

Гісторыя Партызаны ў лютым — красавіку 1944 года на чыгуначных участках Маладзечна — Ліда, Ліда — Баранавічы падарвалі 24 эшалоны, 7 чыгуначных мастоў, у чэрвені 1944 года — больш за 1 тысячу рэек. 5 сакавіка 1944 года адначасова нанеслі ўдар па нямецкіх апорных пунктах у вёсках Вялікія Вераб’евічы, Басіна, 2 ліпеня — у вёсцы Вераскава. 3 ліпеня штурмам авалодалі райцэнтрам Любча, знішчылі гарнізон, захапілі 7 кулямётаў, 13 аўтаматаў, больш за 200 вінтовак, харчовы і фуражны склады. 6 ліпеня 1944 пасля атак праціўніка пакінулі Любчу. 8 ліпеня зноў захапілі і ўтрымлівалі яе да падыходу перадавых часцей Чырвонай Арміі.

Памяць у 1965 годе ў Лідзе ў гонар брыгады пастаўлена стэла; у 1969 годзе ў вёсцы Бакшты Іўеўскага раёна пастаўлены абеліск; у 1981 годзе ў вёсцы Чарэшля Навагрудскага раёна пастаўлены помнік; у 1969 годзе ў Любчы Навагрудскага раёна ўсталявана мемарыяльная дошка.

Гл. таксама Любчанскія баі

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе