Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці — тэрыторыя, якая непасрэдна занята нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю і (або) звязана з ёй гістарычна і функцыянальна і з’яўляецца яе неад’емнай часткай. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь забяспечваецца магчымасць яе навуковага даследавання, захавання і правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Літаратура Рэкамендацыі па складзе і парадку распрацоўкі праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
Катэгорыя:Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Беларусі