thumb|Грыгорый I дыктуе тэксты грыгарыянскіх спеваў. З Антыфанарыя Харткера з Санкт-Галена (Cod. Sang. 390, p. 13), каля 1000 Грыгорый I Вялікі, ці Грыгорый Дваяслоў (~540, Рым — 12 сакавіка 604, Рым) — царкоўны пісьменнік, Папа Рымскі (590-604), прылічаны да святых. Вялікі рэфарматар Каталіцкай Царквы. Рэфармаваў літургію, увёў грыгарыянскі харалГрыгарыянскі харал // С. 475..
Біяграфія Паходзіў з сям’і патрыцыя. Будучы рымскім прэтарам, пакінуў пасаду, сваё багацце аддаў на заснаванне 7 манастыроў і сам стаў манахам. Пасля смерці Папы Пелагія II быў абраны на папскі сталец. Будучы папай, пашыраў сферы ўплываў рымскай царквы, дзеля чаго пасылаў сваіх месіянераў у Брытанію да англасаксаў, у Іспанію да вестготаў, умешваўся ў царкоўныя справы Францыі і Афрыкі, заяўляў аб сваім выключным праве выступаць вярхоўнай апеляцыйнай інстанцыяй для ўсёй Каталіцкай Царквы. 3 яго дзейнасцю ўзмацняюцца прэтэнзіі Рымскіх Папаў на сусветнае духоўнае панаванне. Рэфармаваў царкоўнае песнапенне і пакінуў пасля сябе шэраг твораў багаслоўскага і рэлігійна-маральнага зместу, у тым ліку «», якое на працягу многіх гадоў было сапраўды кодэксам для духавенства. Разам з тым ён варожа ставіўся да свецкай адукацыі, знішчаў многія антычныя літаратурныя помнікі. Вёў змаганне з канстанцінопальскім патрыярхам за першынство ў хрысціянскай Царкве. За свае ўчынкі быў прылічаны хрысціянскай Царквой да ліку святых. Яго творы ў свой час былі надзвычай пашыраны ў краінах Еўропы, былі таксама вядомы і на Русі. У сваёй «Прадмове… ва ўсю Біблію» Ф. Скарына называе Грыгорыя Вялікага «учителем вселенским».Скарына Ф. Творы:… С. 156.
У 594 пагадзіўся выплачваць лангабардам штогадовую даніну.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Аніцыі Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Хрысціянскія святыя VI стагоддзя Катэгорыя:Дактары Касцёла Катэгорыя:Айцы Царквы Катэгорыя:Кананізаваныя Папы Рымскія Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя Катэгорыя:Рымскія святыя Катэгорыя:Лацінскія пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі VI стагоддзя Катэгорыя:Патрыстыка Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы VI стагоддзя Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы VII стагоддзя