Рыф Кі́нгмэн () — незаселены каралавы рыф у паўночнай частцы Ціхага акіяна. Плошча паверхні складае 1 км². Рыф знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Злучаных Штатаў Амерыкі.

Гісторыя Рыф быў адкрыты ў 1798 г. амерыканскім гандлёвым суднам. У 1853 г. атрымаў назву Кінгмэн у гонар амерыканскага капітана, які картаграфаваў яго. У 1922 г. быў далучаны да ЗША. Доўгі час знаходзіўся пад юрысдыкцыяй ваенна-марскога флота ЗША. Аднак 18 студзеня 2001 г. быў пераўтвораны ў запаведнік.

Прырода Самая высокая кропка ўздымаецца на 1 м над узроўнем мора, пад час прыліваў рыф знаходзіцца пад вадой. Дзякуючы адсутнасці чалавечай дзейнасці ў навакольных водах добра захавалася эндэмічная марская фаўна.

Спасылкі Kingman Reef National Wildlife Refuge

К К К К