Дом па Камуністычным завулку, 3 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.

Гісторыя Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. на скрыжаванні Пішчыкава завулка з Макавецкім завулкам як жылы даходны дом. Нацыяналізаваны і ўзяты на ўлік Гарадскім жыллёвым камітэтам у 1924 г., выкарыстоўваўся ў ведамстве Гаржылкамунгаса як камунальнае жытло.

Будынак быў значна пашкоджаны падчас баявых дзеянняў у Вялікую Айчынную вайну. Пасля аднаўленчых работ канца 1940-х — пачатку 1950-х гг. у будынку была размешчана пажарная частка. Да бакавых фасадаў у 1952 г. зроблены прыбудовы.

З 1957 г. у будынку размяшчаўся абласны савет Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства. З 4 лютага 2008 г. і па цяперашні час — належыць РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства». У 2006—2007 гг. быў праведзены касметычны рамонт будынка ўласнымі сіламі Камбіната супрацьпажарных работ.

Архітэктура Помнік архітэктуры эклектызму. Сіметрычны двухпавярховы мураваны з цэглы, прамавугольны ў плане будынак з сутарэннем. Дах вальмавы. Першапачаткова сцены выкладзеныя з чырвонай цэглы, неатынкаваныя. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі лучковымі праёмамі з фігурнымі ліштвамі, аздоблены падаконнымі цягамі. Паверхі падзелены прафіляваным гзымсавым паяском, на другім паверсе — прафіляваны гзымс.

Унутраная планіроўка першапачаткова калідорнага тыпу. Сучасная планіроўка зменена. Сцены атынкаваныя і пафарбаваныя.

Спасылкі

Катэгорыя:Камуністычны завулак (Магілёў) Катэгорыя:Славутасці Магілёва Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:1-ы Камуністычны завулак (Магілёў)