Танальнасць (, ад  — напружванне, нацяжэнне; ад тон) у вучэнні аб гармоніі:

Прынцып ладу, цэнтральнай катэгорыяй якога з’яўляецца тоніка. Астатнія катэгорыі і функцыі танальнасці (перш за ўсё, дамінанта і субдамінанта) прама ці ўскосна звязаныя з тонікай. «Сістэма функцыянальных адносін іерархічна цэнтралізавана, і тоніка праймае ўсю гарманічную структуру»Гармония. Теоретический курс. СПб., 2003, с.236.. Вышыннае становішча мажорнага або мінорнага ладу. У пазначэнні танальнасці паказваецца тоніка (яна ж — асноўны тон танічнага трохгучання) і лад, напрыклад: C-dur (до мажор), Fis-dur (фа-дыез мажор), a-moll (ля мінор), es-moll (мі-бемоль мінор) і т. п.

Існуюць і іншыя азначэнні танальнасціНапрыклад, у Дальхаўза: «Лад, які прадстаўлены сувязямі акордаў, суаднесеных з тонікай як цэнтрам» (Untersuchungen… 1968, S.18.).. Некаторыя з іх апісаны ніжэй (гл.).

Агульная характарыстыка Для гарманічнай танальнасці«Гарманічная танальнасць» — тэрмін Р. Рэці]], шырока ўжываны таксама К. Дальхаўзам і Ю. М. Халопавым]]. характэрны рэгулярныя змены мясцовых гарманічных цэнтраў, якія не адмяняюць цэнтральнага прыцягнення, а, наадварот, інтэнсіфікуюць яго. У разгортванні танальнасці вялікае значэнне мае музычны метр (ён задае месцазнаходжанне кансанансу і дысанансу) і метрычная экстрапаляцыя (чаканне заканамернага працягу на аснове дадзенага пачатку) у форме.

Танальнасць некарэлятыўна мадальнасці, паколькі некарэлятыўны асноўныя прыкметы мадальных і танальных ладаў. У танальнасці абавязкова кіруе цэнтр, а гукарадная аснова выконваецца ў рознай меры (напрыклад, гукарад гарманічнага мінору, меладычнага мажору адхіляецца ад асноўнай формы гукараду гэтых ладаў і т. п.). У мадальнасці гукарадная аснова абавязковая, а прыцягненні могуць быць (напрыклад, у шматгалоснай музыцы Машо і Ласо), а могуць і зусім адсутнічаць (напрыклад, у вялікім знаменным спеве праваслаўных).

Цэнтрам тэорыі мажорна-мінорнай танальнасці з’яўляецца тэорыя функцый, якая разглядае значэнні асобных акордаў у межах адной танальнасці і суадносіны танальнасцей як функцый вышэйшага парадку. Галоўныя элементы такога роду танальнасці — функцыі тонікі (T), дамінанты (D) і субдамінанты (S), якія ў сукупасці названыя «галоўнымі танальнымі функцыямі».

Суадносіны танальнасцей У мажорна-мінорнай музыцы танальнасці (у 2-м значэнні) шматстайна і складана ўзаемадзейнічаюць. Наступныя адносіны танальнасцей замацаваны тэрміналагічна: Паралельныя танальнасці — мажорная і мінорная танальнасці, вонкавая прыкмета «паралелізму» — аднолькавыя ключавыя знакі. Сутнасць «паралелізму» — агульны для абедзвюх танальнасцей набор гукаступеней (вышынных пазіцый) пры несупадзенні прыпісаных гэтым гукаступеням танальных функцый. Гукарады паралельных танальнасцей адстаюць адзін ад аднаго на малую тэрцыю: мажорная зверху, мінорная знізу (напрыклад, до мажор — ля мінор, фа-дыез мажор і рэ-дыез мінор, сі-бемоль мажор і соль мінор і т. д.). Аднайменныя танальнасці — танальнасці з аднолькавымі тонікамі, якія належаць да супрацьлеглых ладаў (напрыклад, соль мажор і соль мінор). Мажорная і мінорная аднайменныя танальнасці адстаюць адзін ад аднаго па кварта-квінтавым крузе на тры знака (мажор — у бок дыезаў, мінор — у бок бемоляў). Аднатэрцавыя танальнасці — дзве танальнасці, у танічных трохгучаннях якіх тэрцавы тон з’яўляецца агульным (напрыклад: до мажор — до-дыез мінор; агульны тэрцавы тон мі), а тонікі адстаюць адна ад адной на паўтон (мажорная размешчана паўтонам ніжэй мінорнай). Аднатэрцавыя танальнасці належаць да розных ладаў. У англійскай тэрміналагічнай сістэме паралельныя танальнасці называюцца «роднаснымі» (relative keys, relative літаральна «суаднесеныя»), а аднайменныя — «паралельнымі» (parallel keys), што нярэдка спараджае блытаніну ў перакладах англійскай музычна-тэарэтычнай літаратуры на іншыя мовы.

Блізкасць танальнасцей Пад «блізкасцю» танальнасцей маюцца на ўвазе суадносіны дзвюх танальнасцей, вызначаныя колькасцю і значэннем агульных акордаў (гэта значыць акордаў, якія складаюцца з гукаў, якія сустракаюцца ў абедзвюх танальнасцях). Блізкасць танальнасцей вызначаецца колькасцю агульных гукаў. Чым больш агульных гукаў, тым бліжэй адна танальцасць да другой.

У еўрапейскай тэорыі музыкі свае канцэпцыі блізкасці танальнасці прапанавалі вядучыя кампазітары і тэарэтыкі, напрыклад, Арнольд Шэнберг і М. А. Рымскі-Корсакаў. Паводле ж савецкага «брыгаднага» падручніка (1937-38), існуюць чатыры ступені блізкасці танальнасцейИ. Дубовский, С. Евсеев, И. Способин, В. Соколов. Учебник гармонии. М.: Музыка, 2007 (репринт издания 1937-38 гг.).. У першай ступені блізкасці знаходзяцца танальнасці, танічныя трохгучанні якіх належаць да ліку агульных акордаў. Кожная танальнасць мае шэсць танальнасцей першай ступені блізкасці: (1) паралельная дадзенай, (2) натуральнай дамінанты, (3) ёй (апошняй) паралельная, (4) натуральнай субдамінанты, (5) паралельная ёй, (6) мінорнай субдамінанты ў выпадку мажору і мажорнай дамінанты для мінору. Любая пара з гэтых 6 танальнасцей мае шмат агульных акордаў і паміж сабой. Кожная мажорная танальнасць мае дзве мажорных і чатыры мінорных танальнасці першай ступені блізкасці, танічныя акорды якіх з’яўляюцца ў ёй трохгучаннямі II, III, IV, IV гарманічнай, V і VI ступеней (да до мажору — рэ мінор, мі мінор, фа мажор, фа мінор, соль мажор, ля мінор). Кожная мінорная танальнасць мае дзве мінорных і чатыры мажорных танальнасці першай ступені блізкасці, танічныя акорды якіх з’яўляюцца ў ёй трохгучаннямі III, IV, V натуральнай, V гарманічнай, VI і VII натуральнай ступеней. (да ля мінору — до мажор, рэ мінор, мі мінор, мі мажор, фа мажор, соль мажор). У другой ступені блізкасці знаходзяцца чатыры танальнасці, якія маюць два агульных акорда (не танічнай функцыі) пры двух знаках розніцы ў ключавым пазначэнні. Напрыклад, до мажор і рэ мажор маюць агульнае трохгучанне мі-соль-сі, якое з’яўляецца трохгучаннем III ступені ў до мажоры і II — у рэ мажоры У трэцяй ступені блізкасці знаходзяцца восем танальнасцей, якія маюць адно агульнае трохгучанне. У чацвёртай ступені блізкасці (далёкая блізкасць) знаходзяцца танальнасці, якія не маюць ніводнага агульнага трохгучання (напрыклад, до мажор і фа-дыез мажор). Кожная танальнасць мае пяць танальнасцей чацвёртай ступені блізкасці (адну таго ж ладу і чатыры — супрацьлеглага), не лічачы энгарманічных замен.

Ступень блізкасці танальнасцей абумоўлівае магчымасць і характар мадуляцыі.

Літарныя і складовыя пазначэнні танальнасцей У беларускай традыцыі танальнасці пазначаюцца дваяк — беларускім складовым пазначэннем ступені дыятанічнага гукараду (гл. Сольмізацыя) або літарай лацінскай літарнай натацыі. У абодвух выпадках да пазначэння дадаецца слова, якое ідэнтыфікуе тып ладу — мажор (dur) або мінор (moll). У літарнай сістэме вялікія літары звычайна маюць на ўвазе мажор, маленькія мінор; таму часцяком (для сцісласці) другая частка пазначэння танальнасці апускаецца, напрыклад, абрэвіятура Es тлумачыцца як мі-бемоль мажор.

У табліцы ніжэй мажорныя і мінорныя танальнасці (усяго 30) размешчаны ў парадку кварта-квінтавага круга, пасля кожнага мажора ідзе паралельны яму мінор. Танальнасці ідуць ад бемольных да дыезных, таму ў апошняй графе для верхняй часткі табліцы паказаны лік бемоляў, а для ніжняй — дыезаў.

Французскія назвы танальнасцей складанасцяў не выклікаюць: ré mineur, mi bémol majeur, fa dièse mineur і т. п. Асаблівасць тут ёсць толькі ў тым, што склад «до» па старадаўняй традыцыі пазначаецца як ut: ut mineur — до мінор, ut dièse majeur — до-дыез мажор (гл. Сольмізацыя). + Пазначэнне танальнасцей Беларускае Нямецкае Англійскае Ключавыязнакідо-бемоль мажорCes (dur)C-flat major ля-бемоль мінорas (moll)A-flat minor соль-бемоль мажорGesG-flat major мі-бемоль мінорesE-flat minor рэ-бемоль мажорDesD-flat major сі-бемоль мінорbB-flat minor ля-бемоль мажорAs A-flat major фа мінорfF minor мі-бемоль мажорEsE-flat major до мінорcC minor сі-бемоль мажорBB-flat major соль мінорgG minor фа мажорF F major рэ мінорdD minor до мажорCC major ля мінорaA minor соль мажорGG major мі мінорeE minor рэ мажорDD major сі мінорhB minor ля мажорAA major фа-дыез мінорfisF-sharp minor мі мажорEE major до-дыез мінорcisC-sharp minor сі мажорHB major соль-дыез мінорgisG-sharp minor фа-дыез мажорFisF-sharp major рэ-дыез мінорdisD-sharp minor до-дыез мажорCisC-sharp major ля-дыез мінорaisA-sharp minor

Да гісторыі тэрміна Тэрмін «танальнасць» у сучасным сэнсе ўзнік у Францыі. Яго () упершыню выкарыстаў Аляксандр Эт'ен Шарон у прадмове «Кароткі агляд гісторыі музыкі» да «Гістарычнага слоўніка музыкаў», апублікаванага ў 1810 г.Choron A.E. Sommaire de l’histoire de la musique // (суаўтар — F.J.M. Fayolle) Dictionnaire historique des musiciens. Paris, 1810, p.XI-XCII; Hyer B. Tonality, 2002, p.730.. Паводле Шарона, танальнасць — гэта аб’яднанне танічных, дамінантавых і субдамінантавых акордаў, вядомых музыкам з часоў Ж. Ф. Рамо. Кастыль-Блаз (1821) апісваў танальнасць як «уласцівасць музычнага ладу, якая выяўляецца ў выкарыстанні яго істотных ступеней»Castil-Blaze F.-H.-J. Dictionnaire de musique moderne. V. 1-2. Paris, 1821.Холопов Ю. Н. Гармония. Теоретический курс. СПб., 2003, с.235.. Тэрмін tonalité таксама фігуруе ў «Курсе гармоніі» Ф. Жэслена (1826)Geslin Ph. Cours d’harmonie. Paris, 1826. і ў кнізе Еленспергера «Гармонія напачатку XIX стагоддзі» (1830)Jelensperger D. L’harmonie au commencement du 19me siècle. Paris, 1830.. У шырокае ўжыванне тэрмін увайшоў дзякуючы высілкам Ф.-Ж. Фэціса, які вызначыў танальнасць як «сукупнасць абавязковых адносін паміж тонамі гукараду, узятымі паслядоўна ці ў адначасовасці» (1844)La tonalité se forme de la collection des rapports nécessaires, successifs ou simultanés, des sons de la gamme. In: Fétis F.J. Traité complet de la théorie et de la pratique de l’harmonie. Paris, 1844, p. 22.. Хоць Фэціс настойваў на тым, што ідэя tonalité паўстала ў яго як адкрыццё пад дрэвам у Булонскім лесе цёплым вясновым днём 1831 года, насамрэч львіную частку сваёй тэорыі танальнасці і сам тэрмін tonalité ён запазычаў з (французскіх) прац пра музыку трох папярэдніх дзесяцігоддзяўНа другаснасць Фэціса, які прэтэндаваў на ролю вынаходніка танальнасці, упершыню паказаў Б. Сімс у артыкуле: Simms B. Choron, Fétis, and the theory of tonality // Journal of Music Theory 19 (1975), pp. 112-38.. З часам значэнні і выяўленні танальнасці эвалюцыянавалі і відазмяняліся.

У савецкіх падручніках элементарнай тэорыі музыкі тэрміны «лад» і «танальнасць» (у 1-м значэнні) разумеліся як сінонімыТюлин Ю. Н., Привано Н. Г. Учебник гармонии. Издание 3. М., 1986, с.9.. Па гэтым чынніку танальнасць (у 2-м значэнні) вызначалася як «вышыннае становішча ладу»Способин И. В. Элементарная теория музыки. М., 1963, с.93. — без удакладненняў, якога менавіта ладу (лічылася, што «мажорнага або мінорнага» усе чытачы і так маюць на ўвазе). Да гэтага разумення танальнасці (= мажорна-мінорнай танальнасці) Ю. М. Цюлін дадаваў спасылку на нейкі «апорны асноўны тон» — тэрмін, які ён выкарыстоўваў замест звыклага «тоніка»«У звычайнай назве танальнасці твора маюцца на ўвазе два бакі: абсалютная вышыня ладу, вызначаная яго апорным асноўным тонам, і сам лад па яго найбольш характэрнай прыкмеце — мажор ці мінор». Цыт. па: Тюлін Ю. М. Кароткі тэарэтычны курс гармоніі. Л., 1960; выданне 4 (репрынт трэцяга выдання). Спб., 2003, с.9..

Станы (мажорна-мінорнай) танальнасці Агульнапрызнана, што танальнасць на працягу стагоддзяў не заставалася нязменнай. Асабліва значныя змены яна атрымала ў музыцы другой паловы XIX — пачала XX стагоддзяў. Пазначаючы формы такой танальнасці, кажуць «рамантычная» або «пашыраная», ці «храматычная» танальнасць. За некаторымі формамі пашыранай танальнасці замацаваліся адмысловыя тэрміны, напрыклад, мажора-мінор і мінора-мажор.