Іван Пятровіч Ларчанка (, в. Хварасцяны, Слаўгарадскі раён — ) — беларускі педагог. Кандыдат гістарычных навук.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, быў паранены, інвалід 3-й групы.

У 1945—1960 гадах выкладчык, старшы выкладчык, загадчык кафедры марксізма-ленінізма, прарэктар па навуковай і вучэбнай рабоце, у 1960—1971 гадах рэктар Магілёўскага педагагічнага інстытута.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступені, «Знакам Пашаны», медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (5 лютага 1964 года)/Указ Прэзыдыўма Вярхоўнага Савета БССР «Аб узнагароджанні тав. Ларчанкі І. П. Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР» ад 5 лютага 1964 года//Магілёўская праўда, 1964, 7 лютага, С.1.

Крыніцы

Літаратура Ларчанка Іван Пятровіч//Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна.-Мн., 1999.-С. 511.

Катэгорыя:Рэктары Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова