Лагонэ () — рака ў Цэнтральнай Афрыцы.
Выток заходняга рукава ракі Лагонэ знаходзіцца ва ўсходняй частцы Камеруна, усходняга — на тэрыторыі ЦАР. Адтуль рака цячэ па тэрыторыі ЦАР і Чада. У яе ніжнім цячэнні праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Чадам і Камерунам. Каля камерунскага горада Кусеры Лагонэ злучаецца з ракой Шары, якая ўпадае пасля ў возера Чад.
Працягласць ракі Лагонэ — каля 1.000 км. Плошча басейна — 78 тысяч км².
Катэгорыя:Рэкі Чада Катэгорыя:Рэкі Камеруна Катэгорыя:Рэкі Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі Катэгорыя:Памежныя рэкі