Наро́дны камісарыя́т уну́траных спраў СССР (НКУС СССР) () — цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання СССР па барацьбе з злачыннасцю і падтрыманні грамадскага парадку ў 1934—1946 гадах. У 1946 годзе ператвораны на Міністэрства ўнутраных спраў СССР.
За перыяд існавання НКУС СССР выконваў функцыі, як звязаныя з аховай парадку і дзяржаўнай бяспекі, так і ў галіне камунальнай гаспадаркі і эканомікі краіны. На тэрыторыі Беларусі функцыі НКУС ажыццяўляў Народны камісарыят унутраных спраў БССР (НКУС БССР).
У 1946 годзе ператвораны ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР.
Гісторыя Народны камісарыят унутраных спраў СССР створаны 10 ліпеня 1934 года. Наркамам унутраных спраў СССР прызначаны Генрых Ягода.
На НКУС былі ўскладзеныя наступныя задачы: забеспячэнне грамадскага парадку і дзяржаўнай бяспекі, ахова сацыялістычнай уласнасці, запіс актаў грамадзянскага стану, памежная ахова, утрыманне і ахова папраўча-працоўных лагераў.
У верасні 1936 года наркамам унутраных спраў СССР прызначаны Мікалай Яжоў.
Са снежня 1938 года наркамам унутраных спраў СССР прызначаны Лаўрэнцій Берыя.
3 лютага 1941 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР НКУС падзелены на два самастойныя органы: НКУС (наркам — Лаўрэнцій Берыя) і наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР (НКДБ) (наркам — Усевалад Мяркулаў). Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны 20 ліпеня 1941 года НКУС і НКДБ вернуты да структуры адзінага наркамата — НКУС, наркамам унутраных спраў СССР застаўся Берыя, а былы наркам дзяржбяспекі СССР Мяркулаў прызначаны яго першым намеснікам. 14 красавіка 1943 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР праз вылучэнне з НКУС аператыўна-дзяржбяспекавых упраўленняў і аддзелаў зноў сфармаваны самастойны наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР (НКДБ СССР) пад кіраўніцтвам Мяркулава.
У снежні 1945 года наркамам унутраных спраў СССР быў прызначаны Сяргей Круглоў.
У 1946 годзе Народны камісарыят унутраных спраў СССР ператвораны ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР.
Кіраўнікі № Імя<small>(Гады жыцця) Тэрмін паўнамоцтваў Кіраўнік урадаПачатакКанецНародны камісар унутраных спраў СССР1Генеральны камісар дзяржбяспекіГенрых Рыгоравіч Ягода<small>(1891—1938)10 ліпеня 193425 верасня 1936Вячаслаў Молатаў (1930—1941)2Генеральны камісар дзяржбяспекіМікалай Іванавіч Яжоў<small>(1895—1940)26 верасня 193625 лістапада 1938Вячаслаў Молатаў (1930—1941)3Генеральны камісар дзяржбяспекі, з 9.07.1945 г. — Маршал Савецкага СаюзаЛаўрэнцій Паўлавіч Берыя<small>(1899—1953)25 лістапада 193829 снежня 1945Вячаслаў Молатаў (1930—1941)Іосіф Сталін (1941—1953)4Генерал-палкоўнікСяргей Нічыпаравіч Круглоў<small>(1907—1977)29 снежня 194515 сакавіка 1946Іосіф Сталін (1941—1953)
Рэпрэсіі НКУС, як орган дзяржаўнай бяспекі, які выконваў пенітэнцыярныя функцыі, быў выканаўцам палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў. Многія грамадзяне СССР былі асуджаныя ў пазасудовым парадку асобымі тройкамі НКУС. Таксама НКУС СССР пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны быў выканаўцам дэпартацый па нацыянальнай прыкмеце народаў СССР, якіх абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з Вермахтам.
Гл. таксама Народны камісарыят унутраных спраў БССР Курапаты ГУЛАГ Міністэрства ўнутраных спраў СССР Унутраныя войскі