Пётр Іва́навіч Катаводаў (, м. Грабовец, Аўгустоўскі павет Люблінскай губерні, цяпер у Замойскім павеце Люблінскага ваяводства, Польшча — невядома) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Скончыў рабочы факультэт Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1926).
Працоўную дзейнасць пачаў у 1912 годзе вучнем падмайстра, пасля знаходзіўся ў дзіцячым прыюце Ніжняга Ноўгарада. З 1916 года працуе рабочым завода «Серп і Молат» у г. Маскве. У 1918—1924 гадах у Чырвонай Арміі, пасля на рабоце ў Савеце Народнай Гаспадаркі і ў прамысловай кааперацыі Паўночнага Каўказа.
У 1933—1936 працуе на пасадзе старшыні праўлення Белкалесдрэўхімсаюза, з 1936 года старшыня прэзідыума Белкааппрамсаюза. У 1938 годзе абраны старшынёй праўлення Белкаапсаюза.
У часы Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі ў Маскве, з 1942 года ў складзе аператыўнай групы Белкаапсаюза арганізоўваў эвакпункты і сталовыя ў Віцебскай вобласці, працаваў у Беларускім штабе партызанскага руху.
Пасля вайны прызначаны намеснікам старшыні СНК БССР, з красавіка 1946 года начальнік Упраўлення па аднаўленню Мінска, начальнік Упраўлення сельскага і калгаснага будаўніцтва.
З 1951 года — міністр гандлю БССР, з 1957 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння. З кастрычніка 1958 года да 1 чэрвеня 1961 года ўзначальваў трэст № 16 «Нафтабуд», створаны для будаўніцтва Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2—4 скліканняў.
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Намеснікі Старшыні СНК БССР Катэгорыя:Міністры гандлю БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Персанальныя пенсіянеры саюзнага значэння