Ян Непамуцэн Мартынавіч Цеханавецкі (; ? — ) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Мартына Цеханавецкага.

Падчашы мсціслаўскі з 2 чэрвеня 1772 пасля Мікалая Ільініча, які перайшоў на пасаду стольніка, староста трыпуцінскі.

У 1785-1787 і 1789-1792 гадах маршалак шляхты Мсціслаўскага павета, маршалак дваранства Беларускай губерні ў 1796—1797, 1801 гадах і Віцебскай губерні ў 1806—1808 гадах. У 1807 за ўдзел у арганізацыі земскай міліцыі быў узнагароджаны ордэнам св. Ганны I ступені і ўзведзены ў правадзейныя стацкія саветнікі.

Валодаў маёнткам Ціраспаль у Віцебскім павеце. У Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні яму належала 2752 валокі зямлі. Дзяцей не меў, яшчэ пры жыцці большасць сваіх уладанняў ён перадаў у карыстанне малодшаму брату Ігнацію і яго спадчыннікам.

Склаў тэстамент у 1800 годзе.

Сям’я З 1780 года ў шлюбе з Кацярынай з Нагурскіх (пам. не раней за 1804), дачкой падкаморыя жамойцкага.

Літаратура

Ян Непамуцэн Катэгорыя:Павятовыя маршалкі мсціслаўскія