Ісламскі фронт іракскага супраціву, ІФІС (; аль-Джабха аль-Ісламія Ліл-Макавама аль-Іракія) — іракская паўстанцкая групоўка. Першае згадванне арганізацыі датуецца 28 маем 2004 года. З 2007 года ўваходзіць у склад кааліцыі «Палітычны савет іракскага супраціву»"الجماعات المسلحة في العراق". Кіраўніцтва ІФІС неаднаразова рабіла акцэнт, што групоўка вядзе барацьбу выключна супраць амерыканцаў, а не грамадзян Ірака.

Фракцыя мае нацыяналістычныя і ісламісцкія схільнасці. Многія з яе членаў пры рэжыме Садама Хусейна служылі ў Рэспубліканскай гвардыі. Ёсць меркаванне, што ІФІС займеў сувязі з арганізацыяй «Браты-мусульмане» і апалчэннем «Рэвалюцыйная брыгада 1920». Як заяўлялі самі члены групоўкі, яны маюць «ўсебаковае і цэласнае бачанне таго, што адбываецца на іракскай арэне і ўласнае прачытанне Карана і Суны».

Арганізацыйна ІФІС складаецца з двух элементаў: Палітбюро, якое займаецца ідэалагічнымі пытаннямі, прапагандай і агульным кіраўніцтвам, і брыгады Салах ад-Дзін аль-Аюбі, што адказвае за правядзеннем ваенных аперацый.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Іракскія паўстанцы Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2004 годзе