Васіль Міхайлавіч Качарга (, в. Харашэвічы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня — ) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1949).

Біяграфія Рана страціў маці, з шасці гадоў жыў у чужых людзей — «у людзях», быў парабкам у паноў. Пры польскай уладзе разам з жонкай парабкаваў у Лашкевічаў у Стайках.

У 1940—1946 гадах рабочы, з 1946 года да 1968 год звеннявы па вырошчванні насення канюшыны вопытнай станцыі (саўгаса) «Вольна-Чэрніхава» Гарадзішчанскага (з 1962 года Баранавіцкага) раёна.

Працаваў побач з Мікалаем Людвігавічам Светлікам (1904—1972), якому таксама за атрыманне высокага ўраджаю насення канюшыны было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (1949).

Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, выбіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў.

Памёр 23 снежня 1981 г., пахаваны на мясцовых могілках. У 1987 годзе на магіле ўстаноўлены абеліск. Матэрыялы аб жыцці і дзейнасці В. М. Качаргі захоўваюцца ў гісторыка-краязнаўчым музеі Вольнаўскай сярэдняй школы.

Узнагароды 30 сакавіка 1949 года за атрыманне высокага ўраджаю насення канюшыны яму прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».

Літаратура Кочерга Василий Михайлович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник. — Минск, 2014. — С. 131. Качарга Васіль Міхайлавіч //  — С. 597. Кочерга Василий Михайлович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. Т. 5. — С. 327. Качарга Васіль Міхайлавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — С. 298. Качарга Васіль Міхайлавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. — Мінск, 1972. Т. 5. — С. 525.

Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускага земляробства Катэгорыя:Раслінаводы СССР Катэгорыя:Раслінаводы Беларусі