Белару́скае згуртава́нне тата́р-мусульма́н «Аль-Кіта́б» — добраахвотная грамадская арганізацыя. Створана ў 1991 годзе на ўстаноўчым з’ездзе ў Іўе Гродзенскай вобласці. Дзейнічае ў адпаведнасці з існуючым заканадаўствам і прынятым Статутам. Асноўныя кірункі дзейнасці: абуджэнне гістарычнай і патрыятычнай свядомасці беларускіх татараў, вывучэнне грамадзянскай гісторыі і гісторыі ісламу, адраджэнне татарскіх традыцый, культуры, пісьменнасці на аснове арабскай графікі. Выдае квартальнік «Байрам» («Свята») на беларускай мове і часопіс «Аль-Ислам» на рускай мове.

Літаратура

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Культура Іўя