Сэр Джозеф Пакстан (;  — ) — брытанскі інжынер, батанік і архітэктар, чалец парламенту.

Джозеф Пакстан нарадзіўся ў фермерскай сям’і ў Бедфардшыры. З 15 гадоў працаваў садоўнікам. Стаў знакамітым дзякуючы праектаванню цяпліц і аранжарэй. У 1850—1851 гадах спраектаваў і пабудаваў Крыштальны палац для Сусветнай выстаўкі 1851 года, за што быў прысвечаны ў рыцары. Выдаваў часопісы і календары для садаводаў. Аўтар некалькіх кніг, прысвечаных вырошчванню экзатычных раслін. З 1854 года абіраўся дэпутатам парламента ад Ліберальнай партыі.

Спасылкі History — Historic Figures: Joseph Paxton (1803—1865) Biography Joseph Paxton — Victoria Adventure

Катэгорыя:Архітэктары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены парламента Вялікабрытаніі Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі XIX стагоддзя Катэгорыя:Батанікі Вялікабрытаніі