Таіса Васільеўна Шпакоўская (, в. Вішавічы, Пінскі павет, Палескае ваяводства — ) — жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія Працавала на Пінскім лесазаводзе, пасля заканчэння вучылішча механізацыі адправілася за рамантыкай — трактарыстам на асваенне цалінных зямель у Кустанайскай вобласці (Казахстан).
Праз два гады вярнулася на радзіму — старшыня калгаса У. А. Ралько ўгаварыў трактарыстку пайсці на ферму. З 1957 года працавала даяркай у калгасе «Аснежыцкі» Пінскага раёна. Тады за даяркай замацоўвалі групы кароў, іх трэба было не толькі даіць, але і карміць, падсцілаць, самім нарыхтоўваць кармы. У 1964 годзе надаіла ад кожнай каровы па 6500 кг малака і заваявала першынство ў спаборніцтве даярак рэспублікі. У наступным годзе яе калега атрымала самы высокі надой — па 7555 кг малака ад каровы. 22 сакавіка 1966 года за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў Т. В. Шпакоўскай і К. П. Ляснічай прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
У 1969 годз цяжка захварэла, атрымала інваліднасць, з цяжкай працы даяркі давялося сысці. У 1979 і 1980 гадах атрымала знакі «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва».
Літаратура Шпаковская Таисия Васильевна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник / сост.: И. Н. Кулан [и др.]. Минск, 2014. С. 244. Шпакоўская Таісія Васільеўна // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 460. Шпакоўская Таісія Васільеўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Минск, 1981. Т. 5. С. 670. Шпакоўская Таісія Васільеўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 11. С. 352.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пінскім раёне Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна