Кацярына Парфір’еўна Ляснічая (, в. Аснежыцы, Пінскі павет, Палескае ваяводства — ) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія Нарадзілася ў Заходняй Беларусі. Пачатковую школу закончыла на выдатна.

З 1949 года працавала ў калгасе. У 1965 годзе атрымала ад групы ў 10 кароў сярэдні надой 7 555 кілаграмаў малака — самы высокі ў раёне. У 1966 годзе ёй прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна (2006).

Муж — Афет Васільевіч Ляснічы (1936—2021) — Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі.

Літаратура Белорусская ССР, краткая энциклопедия — Том 5 — Страница 369. 1982

Спасылкі Святло нязгасных зорак

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна