Хуан Фернандэс дэ Наварэтэ (; , Лагронья — , Таледа) — іспанскі мастак перыяду позняга Адраджэння і ранняга маньерызму, прадстаўнік таледскай школы жывапісу. Быў глуханямым і меў мянушку эль-Муда (нямы).
Ва ўзросце трох гадоў перанёс цяжкае захворванне, у выніку якога страціў слых; не змог навучыцца гаварыць і меў слабое здароўе. Адукацыю атрымаў у манастыры ў Эстрэле (), дзе асвоіў мову жэстаў, што выкарыстоўвалася манахамі, якія прынялі зарок маўчання, і вывучыў там асновы жывапісу пад кіраўніцтвам манаха-мастака Вісентэ дэ Санта-Дамінга (). Затым падарожнічаў па Італіі, у тым ліку ў Мілане і Неапалі, і даволі доўга жыў у Венецыі, дзе ўдасканаліўся ў майстэрні Тыцыяна; звесткі аб тым, што ў 1550-х гадах ён жыў у Рыме, пацверджаны Пелегрына Тыбальдзі.
У 1565 годзе выкліканы ў Іспанію сваім настаўнікам, разам з ім працаваў пры двары караля Філіпа II над карцінамі для Эскарыяльскага палаца.
Катэгорыя:Мастакі Іспаніі XVI стагоддзя Катэгорыя:Глухія Катэгорыя:Мастакі маньерызму