Эглон Хендрык ван дэр Нер (; 1635,  — , ) — нідэрландскі жывапісец-пейзажыст перыяду залатога веку Галандыі; сын Арта ван дэр Нера.

Вучань Якаба ван Ло ў Амстэрдаме. З 1654 года тры гады працаваў у французскім Аранжы ў Фрыдрыха фон Дона, губернатара Аранскага княства. Затым вярнуўся ў Амстэрдам, дзе ў лютым 1658 года ажаніўся з дачкой багатага натарыуса з Ротэрдама Марыяй Вагенсвельт. У 1663 годзе пасяліўся ў Ротэрдаме, дзе сярод яго вучняў быў Адрыян ван дэр Верф. Пасля смерці жонкі ў 1677 годзе жыў у Гаазе і Бруселі. Ажаніўся з мастачкай мініяцюр Марыяй дзю Шатэль, дачкой мастака Франсуа дзю Шатэль. У іх нарадзіліся дзевяць дзяцей. У Бруселі быў прызначаны жывапісцам пры двары караля Карла II.

Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў XVII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Нідэрландаў Катэгорыя:Прыдворныя мастакі Катэгорыя:Мастакі барока