Будынак фельчарскай школы — будынак у цэнтры Магілёва, размешчаны па вуліцы Карла Маркса, 13, на рагу з Пажарным завулкам.
Гісторыя
Новы мураваны будынак Магілёўскай цэнтральнай фельчарскай школы быў урачыста адкрыты ў 1902 г.
Архітэктура
Помнік архітэктуры эклектыкі. Цагляны трохпавярховы будынак з высокім цокальным паверхам з вялікімі вокнамі. У плане мае складаную Г-падобную форму, якая паўтарае форму ўчастка. Планіроўка калідорная: да аднабаковага калідора прылягаюць класныя пакоі. Галоўны фасад з уваходам у цэнтры вылучаны несапраўдным рызалітам з руставанымі пілястрамі. Сцены рытмічна прарэзаны аконнымі праёмамі з паўцыркульнымі аркамі ліштвамі, на рызаліце — з сандрыкамі. Будынак завершаны складанапрафіляваным гзымсам на сухарыках.
Спасылкі
Катэгорыя:Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж Катэгорыя:Вуліца Карла Маркса (Магілёў) Катэгорыя:Пажарны завулак (Магілёў) Катэгорыя:Збудаванні Магілёва ў стылі эклектыкі Катэгорыя:1902 год у Магілёве