Пётр Якаўлевіч Герке (, в. Вяляцічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — ) — вучоны ў галіне гісталогіі і эмбрыялогіі, акадэмік АН Латвійскай ССР.

Біяграфія Скончыў Вяляціцкую сярэднюю школуНашы выпускнікі — наш гонар: ў 1922 годзе, медыцынскі факультэт БДУ, 1927; у перыяд вучобы — прэпаратар кафедры гісталогіі. Аспірант кафедры гісталогіі медыцынскага факультэта БДУ, 1927—1930; асістэнт кафедры гісталогіі Беларускага медыцынскага інстытута, 1930—1934; дацэнт кафедры 1934—1937; прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук, 1936; зацверджаны ў вучоным званні прафесара, 1937Герке Петр Яковлевич (29,06(12.07),1904—14.05.1985) .

Загадчык кафедры гісталогіі з эмбрыялогіяй Мінскага медыцынскага інстытута, 1937—1941. У час Вялікай Айчыннай вайны ўрач паліклінікі абароннага завода ў Казахстане, 1941—1944. Загадчык кафедры гісталогіі з эмбрыялогіяй Мінскага медыцынскага інстытута, 1944—1952, адначасова дэкан факультэта, 1946—1950, намеснік дырэктара інстытута па навукова-навучальнай рабоце, 1950—1951. Выбраны акадэмікам АН Латвійскай ССР, 1952; дырэктар Латвійскага НДІ эксперыментальнай і клінічнай медыцыны, 1952—1985.

Памёр і пахаваны ў Рызе.

Сям’я

жонка — Ізабэла Маркаўна Герке (1914—1991)Страницы жизни (Посвящается Петру (1904—1984) и Изабелле (1914—1991) Герке) сын — Роальд Герке (1934—1994)О Роальде и семье Герке дачка — Маргарыта Герке

Узнагароды Кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Літаратура

Белорусский медицинский журнал. — 2004. — № 2. — С. 118—119. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) :биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 94-95. Латыши в белорусской истории : биографический справочник / [под общей редакцией М. Г. Королёва]. — Минск, 2016. — С. 14-16. Латыши и белорусы: вместе сквозь века : сборник научных статей / [под общей редакцией М. Г. Королёва]. — Минск, 2021. — Вып. 10. — С. 67-71.

Катэгорыя:Дэканы лячэбнага факультэта БДМУ Катэгорыя:Эмбрыёлагі Беларусі Катэгорыя:Хірургі Латвіі Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Гістолагі Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі АН Латвіі