Міхаіл Конанавіч Зубрыцкі (нар. , в. Камень, Старобінскі раён, Бабруйская акруга) — беларускі эпідэміёлаг, гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1971), дацэнт (1974).
Біяграфія Скончыў Бабруйскую фельчарскую школу (1950), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960; аспірантура, 1969).
Месца працы, пасада: Старобінская раённая бальніца (1950—1951, фельчар); Паліклініка МУС БССР (1952—1954, фельчар); Проціэпідэмічнае ўпраўленне Міністэрства аховы здароўя БССР (1954—1956, старшы санітар); Рэспубліканская станцыя санітарнай авіяцыі (1956—1960, фельчар); Мінская абласная санітарна-эпідэміялагічная станцыя (1960—1966, у 1962—1966 — галоўны ўрач, адначасова намеснік загадчыка Мінскага абласнога аддзела аховы здароўя); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1966—2008; кафедра сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя, дацэнт, у 1974—1979 — дэкан санітарна-гігіенічнага факультэта, у 1978—1995 — загадчык кафедры).
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: праблемы здароўя насельніцтва, пераважна дзіцячага; пытанні гісторыі медыцыны і аховы здароўя Беларусі.
Узнагароды Узнагароды: званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1992), значок «Выдатнік аховы здароўя» (1971), ганаровыя граматы Савета Міністраў СССР і УЦСПС (1987), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Літаратура Детская и перинатальная смертность в Минске : (социально-гигиенический очерк) : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : 784 / М. К. Зубрицкий. — Минск, 1971. Зубрицкий Михаил Кононович // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. — С. 33. Зубрицкий Михаил Кононович // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 41. Зубрицкий Михаил Кононович: (К 60-летию со дня рождения) //Здравоохр. Белоруссии. — 1991. — № 5. — С. 72.
Спасылкі Зубрицкий Михаил Кононович
Катэгорыя:Дэканы медыка-прафілактычнага факультэта БДМУ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Салігорскім раёне Катэгорыя:Эпідэміёлагі Беларусі Катэгорыя:Эпідэміёлагі СССР Катэгорыя:Гігіеністы