Лідскі дзяржаўны музычны каледж — базавая навучальная ўстанова ў Беларусі па падрыхтоўцы спецыялістаў галіне культуры ў г. Ліда Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя Лідскае музычнае вучылішча было заснавана 1 верасня 1973 года пастановай Савета Міністраў БССР ад 3 снежня 1973 года (загад № 39 ад 26 сакавіка 1973 года Міністэрства культуры БССР). Адкрыта на базе вызваленых памяшканняў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 8 з утрыманнем яго на бюджэце вобласці.
9 лістапада 2000 года Упраўленнем культуры Гродзенскай вобласці (загад № 84) перайменавана ва УА «Лідскае дзяржаўнае музычнае вучылішча».
4 ліпеня 2011 года Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам (пастанова № 491) УА «Лідскае дзяржаўнае музычнае вучылішча» перайменавана ў УА «Лідскі дзяржаўны музычны каледж».
Спецыяльнасці інструментальнае выканальніцтва (па кірунках): фартэпіяна, струнна-смычковыя інструменты, духавыя і ўдарныя інструменты, інструменты народнага аркестра; дырыжыраванне (па кірунках): акадэмічны хор, народны хор; музыказнаўства.
Дырэктары Эдуард Васільевіч Кірыленка (1973—1977); Мар’ян Андрэевіч Баяровіч (1977—1996); Канстанцін Мікалаевіч Сцяпанаў (1996—2011); Алена Віктараўна Серакова (з 2011)
Зноскі
Спасылкі Лідскі дзяржаўны музычны каледж
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Савецкая вуліца (Ліда)