Гада́вары, Годзі () — другая па велічыні рака ў Індыі.

Даўжыня ракі 1465 км, плошча вадазборнага басейна 313 тыс. км². Пачынаецца ў штаце Махараштра ў Заходніх Гатах, цячэ праз Андхра-Прадэш, перасякае Дэканскае пласкагор’е і ўпадае ў Бенгальскі заліў, утвараючы дэльту. Свяшчэнная для індуістаў рака. Большая частка вод ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

На рацэ гарады Нашык, Нандэр, Раджамандры.

Літаратура

Спасылкі Годавари // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Godavari River // Encyclopaedia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Андхра-Прадэш Катэгорыя:Рэкі Махараштры Катэгорыя:Свяшчэнныя рэкі Катэгорыя:Басейн Індыйскага акіяна ў Азіі