Аляксандр Самуйлавіч Фурман (, г. Магілёў — ) — урач-пульманолаг. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (1941—1943).

Біяграфія Скончыў Імператарскі Кіеўскі ўніверсітэт імя Святога Уладзіміра (медыцынскі факультэт, 1914).

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (у 1936—1938 — загадчык кафедры тэрапіі), Цэнтральным інстытуце ўдасканалення ўрачоў (г. Масква, загадчык кафедры туберкулёза).

Навуковыя інтарэсы: туберкулёз лёгкіх (дыягностыка, лячэнне, прафілактыка); штучны (лячэбны) пнеўматоракс.

Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі (1942).

Літаратура Железисто-плевральные формы туберкулеза взрослых [35 рентгенограмм и 5 рисунков в тексте] : [диссертация … доктора медицинских наук] / А. С. Фурман. — Москва, 1936. Курс пропедевтики и диагностики внутренних болезней : [для студентов 3-го курса медицинского института] / А. С. Фурман. — [Витебск], 1940. Легочный туберкулез / А. С. Фурман. — Киев, 1963. Фурман Аляксандр Самуйлавіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 215.