Юрый Васілевіч Крылоў (, г. Вілейка, Мінская вобласць — ) — беларускі спецыяліст у галіне анкалогіі, паталагічнай анатоміі. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1998).

Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1974).

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1974; лячэбны факультэт, кафедра паталагічнай анатоміі, у 1990—2005 — загадчык кафедры) і адначасова Віцебскам абласным клінічным патолагаанатамічным бюро (2003—2019, начальнік).

Навуковыя інтарэсы: паталагічная анатомія; лабараторная і марфалагічная дыягностыка рака страўніка, 5 патэнтаў, 1 вынаходства.

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны», ганаровыя граматы.

Літаратура Количественный электронномикроскопический анализ аденокарцином желудка в аспекте определения степени катаплазии : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : 14.00.14 / Крылов Юрий Васильевич. — Москва, 1979. Крылов Юрий Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 324. Крылоў Юрый Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 510. Памяти Юрия Васильевича Крылова // Здравоохранение. — 2019. — № 12. — С. .

Катэгорыя:Патолагаанатамы Беларусі Катэгорыя:Патолагаанатамы СССР