Барыс Фёдаравіч Дарафееў (, в. Астаноўка, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць — ) —беларускі ўрач-фармаколаг. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1995).

Біяграфія Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1974).

Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1974—1984, асістэнт кафедры фармакалогіі), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (прафесар кафедры клінічнай фармакалогіі, у 1992—2002 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: фармакакінетычныя і фармакадынамічныя асаблівасці вытворных пантатэнавай кіслаты; эксперыментальна-клінічнае вывучэнне пікамілону.

Літаратура Исследование токсикологических и фармакокинетических свойств производных пантотеновой кислоты : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.25 / Дорофеев Борис Федорович. — Москва, 1994. Нейротропная активность некоторых производных и структурных аналогов гамма-аминомасляной и пантотеновой кислот : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : 14.00.25 / Дорофеев Борис Федорович. — Смоленск, 1980. Дорофеев Борис Федорович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 449.