Наталля Васілеўна Маціеўская (нар. , Мсціслаў, Магілёўская вобласць) — беларускі ўрач-інфекцыяніст, гепатолаг. Доктар медыцынскіх навук (2014), дацэнт (2009), прафесар.

Біяграфія Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Педыятрыя», 1987).

Працавала ў Мсціслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы (1990—1997, урач-педыятр, урач УГД), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2000, педыятрычны факультэт, кафедра інфекцыйных хвароб, дацэнт, з 2016 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: інфекцыйныя хваробы; імуналогія; HCV; HIV; патамарфалогія печані; імунагістахімія.

Узнагароды Ганаровыя граматы Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў (2008), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2013), Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў (2014), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2014) і інш.

Літаратура Ко-инфекция ВИЧ/ВГС: клинико-эпидемиологические, иммунологические и морфологические аспекты диагностики и лечения : диссертация … доктора медицинских наук : 14.01.09 : защищена 22.05.2014 : утверждена 21.10.2014 / Матиевская Наталья Васильевна. — Гродно, 2014. Матиевская Наталья Васильевна // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 201.

Катэгорыя:Інфекцыяністы СССР Катэгорыя:Інфекцыяністы Беларусі