Беларуская народная партыя — былая палітычная партыя дэмакратычнага кірунку, якая існавала ў 1994—1999 гадах.
Гісторыя Партыя створана 5 лістапада 1994 года. Асноўныя мэты: пабудова унітарнай, дэмакратычнай, суверэннай дзяржавы сацыяльна арыентаванага рыначнага характару; развіццё дэмакратыі; абарона ўласнасці і свабоды прадпрымальніцтва; уключэнне эканомікі Беларусі ў народна-гаспадарчыя працэсы на аснове правядзення палітычных, эканамічных і дзяржаўна-прававых рэформаў; забяспячэнне гарантый грамадзянскіх правоў і свабод кожнаму чалавеку. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Камітэт партыі.
На парламенцкіх выбарах 1995 года партыя атрымала адзін мандат. Пасля канстытуцыйнага крызісу 1996 года і расфарміравання Вярхоўнага Савета XIII-га склікання, дэпутат ад партыі Віктар Цярэшчанка, нягледзячы на выказаннае жаданне працаваць у складзе Палаты прадстаўнікоў, не быў уключаны ў склад новага парламента. Пасля вышэйапісаных падзей, партыя дэ-факта спыніла існаванне.
У 1999 годзе партыя не прайшла перарэгістрацыю.
Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі