Кансулат — перыяд у гісторыі Францыі, калі ўлада ў Першай Французскай рэспубліцы дэ-юрэ належала калектыўнаму органу ўлады — кансулату. З часам улада ў кансулаце цалкам перайшла да Напалеона Банапарта, Францыя была абвешчана імперыяй, а Банапарт стаў імператарам.
Эпоху французскага кансулата можна падзяліць на тры перыяды: Часовы кансулат (9 лістапада — 24 снежня 1799) — перыяд пасля перавароту 18 брумера, калі кансулат складаўся з Напалеона Банапарта, Эманюэля Жозэфа Сьеса і Ражэ Дзюко Дзесяцігадовы кансулат (24 снежня 1799 — 2 жніўня 1802) — перыяд, калі Банапарт становіцца першым консулам з усёй паўнатой улады. Другім і трэцім консулам з правам дарадчага голасу сталі адпаведна Жан-Жак Рэжы дэ Камбасерэс і Шарль Франсуа Лебрэн. Пажыццёвы кансулат (2 жніўня 1802 — 17 мая 1804) — перыяд, па канчатку якога Напалеон усталяваў Першую Французскую імперыю і абвясціў сябе імператарам.
Літаратура André Latreille, L'ère napoléonienne, Armand Colin, Paräis, 1972. Jacques-Olivier Boudon, Histoire du Consulat et de l’Empire, Perrin, Paris, 2003. Jean-Paul Bertaud, Le Consulat et l’Empire, Armand Colin, Paräis, 1988. Jean-Paul Bertaud, 1799. Bonaparte prend le pouvoir, Complexe, Bréissel, 1987. Jean Tulard, Dictionnaire Napoléon, Fayard, Paris, 1999. Thierry Lentz, Le Grand Consulat, Fayard, Paris, 1999.
Катэгорыя:Вялікая французская рэвалюцыя Катэгорыя:Гісторыя Францыі Катэгорыя:Напалеон I Катэгорыя:Гісторыя XVIII стагоддзя Катэгорыя:Гісторыя XIX стагоддзя