Кітайская Рэспубліка () на востраве Тайвань – часткова прызнаная дзяржава ва Усходняй Азіі.
Кітайская Народная Рэспубліка не прызнае незалежнасць Тайваня і лічыць гэтую тэрыторыю сваёй правінцыяй, як і большасць дзяржаў – членаў ААН.
Гісторыя Аддзяленне Тайваня ад кантынентальнага Кітая адбылося ў 1949 годзе пасля грамадзянскай вайны ў Кітаі. У гэтай вайне камуністы атрымалі перамогу і абвясцілі на мацерыку Кітайскую Народную Рэспубліку (КНР). Кіраўніцтва Гаміньдана і каля 1,2 млн эмігрантаў ўцяклі на Тайвань і бліжэйшыя астравы, заснавалі там ўрад Кітайскай Рэспублікі (КР) у выгнанніИстория острова Тайвань и его статус в мире.
Палітычны статус Нягледзячы на страту ўлады на тэрыторыі мацерыка, Рэспубліка Кітай дэ-юрэ пазначае сваёй сталіцай горад Нанкін, і да гэтага часу афіцыйна прэтэндуе на землі Кітайскай Народнай Рэспублікі, цэнтральнаазіяцкіх дзяржаў былога СССР, Манголіі, паўночнай М’янмы, хаця сучасны ўрад не звяртае асаблівай увагі на былыя ўладанні. А Кітайская Народная Рэспубліка, у сваю чаргу, не прызнае за законнае існаванне Рэспублікі Кітай і таму прэтэндуе на яе тэрыторыю.
Кітайская Народная Рэспубліка і па сённяшні дзень намагаецца дасягнуць кансэнсусу і мірна ўніфікаваць Кітай. На выпадак, калі «мірная ўніфікацыя» не здарыцца, Кітайская Народная Рэспубліка ладзіць на ўзбярэжжы Фуджыян ракеты, накіраваныя супраць Рэспублікі Кітай і рыхтуецца да ваеннага ўварвання на яе тэрыторыю. У сваю чаргу, ЗША рыхтуюць войскі Рэспублікі Кітай і экспартуюць амерыканскую зброю на Тайвань. ЗША маюць свой погляд на сітуацыю ў рэгіёне. Згодна з ім, мінулыя непаразуменні не павінны зрабіцца прычынай агрэсіі супраць Тайваня.
У самім Тайвані існуюць розныя меркаванні наконт гэтага. Кіруючая партыя Гаміньдан згодна з пазіцыяй ЗША і не адмаўляе магчымую ўніфікацыю ў больш-менш аддаленай будучыні. Аднак яна мае шэраг патрабаванняў, якія абавязкова павінна выканаць Кітайская Народная Рэспубліка, калі хоча, каб краіны аб’ядналіся. Вось яны: КНР абавязана дэмакратызаваць сацыяльнае жыццё да ўзроўню Тайваня. КНР абавязана ўзняць узровень жыцця сваіх грамадзян да ўзроўню Тайваня. Дэмакратычная прагрэсіўная партыя таксама падтрымлівае пазіцыю ЗША, аднак выключае магчымасць уніфікацыі і выступае за адмову ад тэрытарыяльных прэтэнзій і за абвяшчэнне незалежнасці краіны пад назвай Рэспубліка Тайвань.
Згодна з «палітыкай аднаго Кітая», якую праводзяць Кітайская Народная Рэспубліка і Тайвань, усе краіны, якія ўсталявалі дыпламатычныя дачыненні з адной дзяржавай, не могуць мець стасункі з другой. У абход гэтага патрабавання, Тайвань у большасці краін свету стварыў «Прадстаўніцтвы Тайваня ў пытаннях культуры і эканомікі». Гэтыя прадстаўніцтвы, па дыяпазоне абавязкаў і пытанняў, што там разглядаюць, падобны да дыпламатычных пасольстваў. А ў 25 краінах свету знаходзяцца афіцыйныя пасольствы Тайваня.
Таксама, «палітыка адзінага Кітая» зазначае, што КНР будзе ўдзельнічаць толькі ў тых арганізацыях, дзе не прызнаны Тайвань. Раней (з 1945), Тайвань быў членам-заснавальнікам ААН. Аднак у 1971 права прадстаўніцтва Кітая ў арганізацыі і Савеце Бяспекі было перададзена КНР, а Рэспубліка Кітай пазбаўлена членства. На Алімпійскіх гульнях забараняецца ўзнімаць тайваньскі сцяг і выконваць нацыянальны гімн.
Таму наладжванне стасункаў з КНР на сённяшні дзень з’яўляецца прыярытэтным кірункам палітыкі РК. На гэта накіравана знешняя палітыка Тайваня.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Міністэрства іншаземных спраў Кітайскай рэспублікі Тэктоніка і сейсмалогія Прыроднае асяродзе Кароткая гісторыя Культура Карэнныя народы Інфармацыя для вандроўнікаў
Катэгорыя:Часткова прызнаныя дзяржавы