Майсей Карлавіч Гардон (1905—1984) — беларускі ўрач-тэрапеўт, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1964), заслужаны ўрач БССРГордон, Моисей Карлович (кандидат медицинских наук).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Вільне ў 195 годзе. Скончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта ў 1930 годзеИСТОРИЯ МЕДИЦИНЫ ВИЛЕЙЩИНЫ .
Да вайны працаваў ардынатарам у адной з клінік г. Вільні. Ад пачатку вайны да 1943 года знаходзіўся ў яўрэйскім гета. У складзе ўзброенай групы, вырваўшыся з гета ў 1943 годзе, патрапіў у партызанскі атрад імя Кутузава «Знішчальнік», у красавіку 1944 года прызначаны ўрачом брыгады імя Даватара.
Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе спачатку працаваў загадчыкам Куранецкага райздраўаддзела, а затым да 1949 года працаваў галоўным урачом абласной бальніцы ў г. Вілейцы. Далей, каля 20 гадоў, быў загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення Вілейскай ЦРБ. Арганізаваў працу клініка-дыягнастычнай лабараторыі і адзінага на той час электракардыяграфічнага кабінета ў вобласціГордон, Моисей Карлович (кандидат медицинских наук) .
Памёр у 1984 годзе.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: лячэнне сардэчна-сасудзістых захворванняў; гарманальная тэрапія; клінічная лабараторная дыягностыка; электракардыяграфіяГордон, Моисей Карпилевич (кандидат медицинских наук ; внутренние болезни ; 1905—1984) .
Бібліяграфія
Некоторые показатели состояния сердечно-сосудистой системы у больных, леченных адренокортикотропным гормоном (АКТГ) и кортикостероидами : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / М. К. Гордон. — Минск, 1963
Узнагароды
званне «Заслужаны ўрач Беларускай ССР» (1961) медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені.
Літаратура
Гардон Майсей Карпілевіч // Памяць : Вілейскі раён. — Мінск, 2003. — С. 566—567
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Кардыёлагі Беларусі Катэгорыя:Кардыёлагі СССР Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя