Навум Сямёнавіч Леках (1908—1996) — беларускі ўрач. Заслужаны дзеяч Беларускай ССР (1968).

Біяграфія Нарадзіўся ў Дзісне ў 1908 годзе. 14 чэрвеня 1942 года, калі гітлераўцы расстралялі больш за дзве тысячы яўрэяў, Навуму Лекаху пашчасціла выратавацца ад смерці праз дапамогу беларускай сям’і.

Працаваў хірургам у спецатрадзе ў Полацка-Лепельскай партызанскай зоне.

Пасля вайны працаваў галоўным урачом і хірургам у бальніцы ў Глыбокім. З 1950 г. працаваў урачом станцыі пералівання крыві ў Полацку.

У 1990-х з сям’ёй пераехаў ў Ізраіль, дзе працаваў і жыў да сваіх апошніх дзён. Навума Сямёнавіча не стала ў 1996 годзе.

Сям’я

Жонка — Элеанора Генрыхаўна Леках (Альшванг), акушэр-гінеколаг, узначальвала жаночую кансультацыю ў Полацку, дзяжурыла ў раддоме, чытала лекцыі ў Полацкім медыцынскім вучылішчы.

Дзеці — Лізавета, Сямён і Клара.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя