Васіль Іванавіч Каляда (1914, Мінск — 1995, Мінск) — беларускі хірург-отарыналарынголаг, кандыдат медыцынскіх навук (1963), заслужаны ўрач БССР. Краязнавец, калекцыянер, фатографКаляда, Васіль Іванавіч (урач ; 1914—1995) .
Адзін з заснавальнікаў беларускай школы лор-хірургіі. Стрыечны брат святара .
Біяграфія Цікавіўся медыцынай з дзяцінства. Удзельнічаў у Зімовай, а затым і ў Вялікай Айчыннай вайне. У 1941 годзе трапіў у палон, збег, але не змог дагнаць фронт — Мінск, да якога дабраўся Каляда, быў акупаваны немцамі. Дапамагаў партызанам, працуючы на спіртзаводзе. Выносіў спірт, паведамляў інфармацыю аб мінаванні будынкаў у Мінску напярэдадні нямецкага адступлення, якая дазволіла выратаваць многія з іх. Пасля вайны працаваў у бальніцах Мінска, аперыраваў. Умеў віртуозна здабываць іншародныя прадметы, якія пацыенты, у тым ліку дзеці, да гэтага ўдыхнулі або праглынулі. Займаўся і пластычнай хірургіяй. Удасканаліў некаторыя хірургічныя інструменты. Іншыя ж, імправізаваныя, якія выкарыстоўваліся для здабывання іншародных тэл, выраблялі па яго заказах і чарцяжах на прадпрыемствах Мінска, у некаторых выпадках тэрмінова.
Бібліяграфія
Оценка эффективности тонзиллэктомии у детей при хронических тонзиллитах, не осложненных и осложненных общей интоксикацией и ревматизмом : (клинико-лабораторный анализ) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата медицинских наук / Каледа В. И. ― Минск, 1963. (БА78317) Мінск учора і сёння : [фотаальбом / аўтар.-складальнік В. І. Каляда ; мастак В. І. Губараў]. ― Мінск, 1988. (БА226872)
Асабістае жыццё і захапленні Захапляўся гісторыяй Мінска (фатаграфіі з яго архіва былі апублікаваныя пасмяротна) і музыкай. Быў вернікам. Кавалер царкоўнага ордэна Святога Уладзіміра.
Быў жанаты, меў дачок (Таццяна і Вольга) і двух сыноў (Аляксандр і Мікалай)
Цікавы факт
Аднойчы аперыраваў тыгра .
Літаратура
Полесская Л. П. Он жил среди нас. Дни и годы из жизни заслуженного врача Республики Беларусь Василия Ивановича Каледы./ Минск, 1996 — 72 с.
Спасылкі
Василий Каледа. «Левша» лор-хирургии
Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Отарыналарынголагі Беларусі Катэгорыя:Отарыналарынголагі СССР Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Калекцыянеры Беларусі Катэгорыя:Фатографы Беларусі