Маргарыта Віктараўна Александровіч (нар. 25 лістапада 1978, , Беларусь) — салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Народная артыстка Беларусі (2022).

Жыццё і творчасць Скончыла Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 1999 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «спеў», потым працягнула навучанне ў магістратуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і атрымала акадэмічную ступень магістра мастацтваў.

У трупе Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра з 1999 года, працуе вядучым майстрам сцэны. Творчую дзейнасць у тэатры сумяшчае з педагагічнай працай на кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Рэпертуар Разалінда («Навагодняе кабарэ») Лена Паўлава («Нябесны ціхаход» М. Самойлава) Зоя Манроз («Рускі фантом» І. Левіна) Дон Жуан («Дон Жуан у Севіллі» М. Самойлава) Адэта Дарымонд («Баядэра» І. Кальмана) Фартуна («Арфей і Эўрыдыка» А. Журбіна) Сільва, Стасі («Каралёва чардаша» І. Кальмана) Леанора («Даратэя» Ц. Хрэннікава) Ніна Бірузова («Севастопальскі вальс» К. Лістова) Тэадора Вердзье («Прынцэса цырка» І. Кальмана) Аніна («Ноч у Венецыі» І. Штрауса) Ліза («Марыца» І. Кальмана) Адэль («Кажан» І. Штрауса) Валянціна, Гана Главары («Вясёлая ўдава» Ф. Легара) Дзяўчына-паштальён («Шлягеры неапалітанскага квартала») Марыца («Марыца» І. Кальмана) Гаспадыня («Звычайнае дзіва» Г. Гладкова) Імператрыца Кацярына Вялікая («Блакітная камея» К. Брэйтбурга) Кукуева Мар’яна Юр’еўна («Жаніхі» І. Дунаеўскага) Гюльчохра («Вясельны кірмаш (Аршынаў малы алан)» У. Гаджыбекава) Людміла («Вяселле ў стылі рэтра» А. Журбіна) Марына Леанідаўна Паніна («Сапраўдная гісторыя паручніка Ржэўскага» У. Баскіна) Герцагіня Мальбара («Шклянка вады» У. Кандрусевіча) Тэадора Палінская («Містар Ікс» І. Кальмана) Анжэль Дзідзье («Таемны шлюб (Граф Люксембург)» Ф. Легара) Сільва («Сільва» І. Кальмана) Кэці Гарысан («Мая жонка — ілгунка» В. Ілліна, У. Лукашова) Наста («Бабін бунт» Е. Пцічкіна) Разалінда («Кажан» І. Штрауса) Соф’я («Вяселле ў Малінаўцы» Б. Аляксандрава) Васіліса («Соф’я Гальшанская» У. Кандрусевіча) Цэйтл («Шалёным алейхем! Свет вам, людзі!» А. Хадоска) Мадлен Чыба ("Баль у «Савоі» П. Абрахама) Мэры Попінс («Мэры Попінс» М. Дунаеўскага) Каралёва Ірландыі («Трыстан і Ізольда» А. Сімана) Гана Верхаводы («Вясёлая ўдава» Ф. Легара) Мадлена Фарэст’е («О, любы сябар!» В. Лебедзева) Эльза Вірт; Эдзіт Флавон («Кароль вальса», І. Штрауса) Джульета («Рамэа vs. Джульета. Праз XX гадоў» А. Укупніка) Каралева Ганна («Тры мушкецёры» М. Дунаеўскага) Ганна Пэйпер; Мадмуазэль Одры («Народзіны зорак»)

Узнагароды Лаўрэат I Міжнароднага фэсту духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў намінацыі «вакал» (1998); Нацыянальная прэмія ў галіне тэатральнага мастацтва імя Л. П. Александроўскай (2005); Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2007); Медаль Францыска Скарыны (2009); Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2010); Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2014); Ганаровае званне «Жанчына года 2015» у намінацыі «За ўклад у развіццё духоўнасці і культуры» (2016); Ганаровая грамата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў (2018); Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2020); Народная артыстка Беларусі (2022)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 верасня 2022 г. № 318 «Аб узнагароджанні».

Спасылкі АЛЕКСАНДРОВИЧ Маргарита Викторовна на сайте Белорусского государственного музыкального театра Александрович Маргарита Викторовна на сайте Белорусского государственного педагогического университета им. М. Танка

Катэгорыя:Народныя артысты Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі