Сусветны энергетычны крызіс пачаўся ў кастрычніку 2021 года.
Цэны на прыродны газ у Еўропе імкліва выраслі за апошнія месяцы на фоне пераходу на аднаўляльныя крыніцы энергіі і скарачэння паставак з Нарвегіі, Расіі і ЗПГ з ЗША, а таксама больш высокага попыту на энергію.
У пачатку жніўня ф’ючэрсы на газ у Еўропе гандляваліся ў раёне 515 долараў за тысячу кубаметраў, да канца верасня яны выраслі больш чым удвая, а ў пачатку кастрычніка перавысілі рэкордныя 1900 дол. за тысячу кубаметраў. Пазней, 6 кастрычніка, сума апусцілася да 1937 дол. за тыс. кубоў, але цэны ўсё роўна заставаліся высокімі. Па даных лонданскай біржы ICE Futures, на 20 кастрычніка газ гандляваўся за 1125 долараў за тысячу кубаметраў. На 29 кастрычніка цэны рэзка ўпалі да 838 долараў, аднак праз дзень зноў скакнулі да ранейшай велічыніЦены на газ в Европе резко упали // 29 октября 2021. Чакаўся яшчэ больш буйны рост да канца годаАналитики допустили рост биржевой цены на газ до $2 тыс. к концу декабря // Газета.ru, 15 декабря 2021Цена на газ в Европе вновь резко подскочила (до рекордных уровней, достигнув 1700 долларов за тысячу кубометров). И это, вероятно, ещё не предел // Русская служба Би-би-си, 20 декабря 2021. У канцы снежня цана на газ упершыню ў гісторыі дасягнула 2220 долараў за тысячу кубаметраўИ зимой, и летом: Европе пообещали дорогой газ в новом году // 25 декабря 2021 , але тут жа рушыў рэзкі абвал цэны.
Дадзеная сітуацыя звязаная з некалькімі фактарамі«Газовые циники и Яценюк»: из-за властей Украина потеряет пять миллиардов долларов // 16 октября 2021: ажыўленнем сусветнай эканомікі пасля кавіднага падзення (аднаўленне эканомікі пасля пандэміі); нізкім узроўнем запоўненасці еўрапейскіх падземных сховішчаў газу (ПСГ), з прычыны суровых маразоў у мінулым сезоне; высокім попытам на ЗПГ у Азіі; абмежаваннем прапановы з боку асноўных пастаўшчыкоў (з ЗША і Еўропы); пераходам еўрапейскіх краін на аднаўляльныя крыніцы энергіі.
Катэгорыя:2021 год у эканоміцы Катэгорыя:2022 год у эканоміцы Катэгорыя:Крызісы Катэгорыя:Энергетыка