Кенгуру́ () — трэці паводле велічыні востраў Аўстраліі, пасля Тасманіі і Мелвіла.

Размешчаны за 112 км у напрамку на поўдзень ад Адэлаіды, на ўваходзе ў заліў Сент-Вінсент, і за 13 км ад найбліжэйшага мацерыковага пункта мыса Джэрвіс. Адміністрацыйна адносіцца да штата Паўднёвая Аўстралія.

Даўжыня вострава 145 км, шырыня — ад 900 м да 57 км, плошча 4405 км². Даўжыня берагавой лініі 509 км, найбольшая вышыня над узроўнем мора складае 307 м. Паверхня раўнінная. Клімат субтрапічны. Ападкаў каля 600 мм за год. Ксерафітныя хмызнякі і сухія эўкаліптавыя лясы.

Нацыянальныя паркі: Фліндэрс-Чэнз, Кейп-Гантам і інш.

Літаратура — С. 228.

Спасылкі Kangaroo Island // Encyclopaedia Britannica Славутасці вострава Туры на востраў Кенгуру

Катэгорыя:Паўднёвая Аўстралія Катэгорыя:Астравы Аўстраліі Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі