Барыс Аронавіч Файнштэйн (1909—1989) — беларускі ўрач і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1941)100 лет со дня рождения Бориса Ароновича Файнштейна .
Біяграфія
Скончыў Беларускі медыцынскі інстытут (1932). Загадчык аддзялення, галоўны ўрач Мазырскай гарадской бальніцы (1940—1941).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Загадчык Мазырскім гарадскім аддзелам аховы здароўя (1946—1948), галоўны ўрач Палескай абласной бальніцы (1948—1951), намеснік галоўнага ўрача Мазырскай 2-й абласной бальніцы (1951—1973). Загадчык кабінета статыстыкі Мазырскай гарадской бальніцы (1973—1986).
Літаратура
Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 261
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны