Сіпрыяна Мера Санс (; 4 лістапада 1897, Мадрыд — 24 кастрычніка 1975, Сен-Клу) — іспанскі палітычны і ваенны дзеяч часоў Другой Іспанскай Рэспублікі і грамадзянскай вайны. Анархіст, член НКП.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1897 годзе ў Мадрыдзе.
Будучы муляромBeevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. p. 410, Мера далучыўся да анархісцкага руху, пасля ўступіў у анарха-сіндыкалісцкую Нацыянальную канфедэрацыю працы (НКП). Падчас Іспанскай рэвалюцыі адносіўся да найбольш радыкальных членаў НКП, супрацоўнічаў з Федэрацыяй анархістаў Іберыі. У чэрвені 1936 года Мера ўдзельнічаў у арганізацыі страйку будаўнікоў, электрыкаў, аператараў і ліфцёраў у Сарагосе, за што быў прысуджаны да турэмнага зняволенняBeevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. pag. 48.
У турме Мера прабыў нядоўга. Калі пачалася грамадзянская вайна, ён быў вызвалены і ўступіў у шэрагі рэспубліканцаў. Пад яго кіраўніцтвам урадавыя войскі задушылі паўстанні ў Гвадалахары, Алькала-дэ-Энарэсе і КуэнцыBeevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. p.77. Камандуючы 14-й рэспубліканскай дывізіяй, анархіст удзельнічаў у абароне Мадрыда, Гвадалахарскай і Брунецкай аперацыяхBeevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. p.283. У красавіку 1938 года, пасля прызначэння на пасаду камандзіра IV корпуса, Мера быў удастоены звання падпалкоўнікаBeevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. pp.219-220.
У канцы грамадзянскай вайны ў 1939 годзе, лічачы, што Рэспубліка хутка будзе разгромлена, разам з адным з лідараў правага крыла ІСРП Хуліянам Бестэйрам падтрымаў путч палкоўніка Сехісмунда Касада, які выступаў за перамовы з Франсіска Франка.
Незадоўга да канчатковага паражэння рэспубліканцаў Мера на самалёце эвакуіраваўся ў Аран, потым у Касабланку, але адтуль быў экстрадаваны ў Іспанію ў лютым 1942 года. У 1943 годзе першапачаткова ён быў прысуджаны да смерці, але пазней прысуд замянілі на турэмны тэрмін (30 гадоў).
У 1946 годзе Мера быў вызвалены і праз год эміграваў у ФранцыюBeevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War. 1936—1939. Penguin books. London. 2006. p. 492. Тут ён вярнуўся да прафесіі муляра і актыўнага ўдзелу ў анарха-сіндыкалісцкім руху, пасяліўся ў горадзе Сен-Клу, дзе і памёр у 1975 годзе.
Спасылкі Биография в «Энциклопедии Анархизма» (англ.) Фёдоров А. Сиприано Мера — герой рабочего класса
Катэгорыя:Падпалкоўнікі Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Іспаніі Катэгорыя:Военачальнікі Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Анархісты Катэгорыя:Прысуджаныя да смяротнага пакарання