Пётр Рыгоравіч Паўлоўскі (1923—1990) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і арганізацыі будаўніцтва. Кандыдат тэхнічных навук (1972), дацэнт (1975). Заслужаны будаўнік БССР (1969)Павловский, Петр Григорьевич (кандидат технических наук, строительство ; 1923—1990) .

Біяграфія Скончыў Усесаюзны завочны інжынерна-будаўнічы інстытут (1955). Працаваў у вытворча-тэхнічным аб’яднанні будаўніцтва ЦЭЦ г. Ліда, галоўным інжынерам трэста № 10 Мінпрамбуда БССР, кіраўніком трэстаў № 14 г. Гомеля і «Аргтэхбуд» г. Мінска. З 1973 — у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (г. Гомель), у 1980—1989 — загадчык кафедры «Будаўнічая вытворчасць».

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: будаўніцтва і рэканструкцыя будаўнічых прадпрыемстваў.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», васьмю медалямі.

Літаратура

Путь в науку : очерки о докторах и кандидатах наук Гомельщины. Вып. 6. — Гомель, 2011.

Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР