Міхаіл Іванавіч Дзянісаў (; — ) — савецкі оперны спявак (лірыка-драматычны барытон). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1938), Народны артыст Беларускай ССР (1944).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Трасцянка (зараз у Балашоўскім раёне Саратаўскай вобласці Расіі). Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1925—1928 гадах вучыўся ў Саратаўскай кансерваторыі, у 1928—1930 гадах — у оперным класе пры Беларускім музычным тэхнікуме, у 1930—1933 гадах — у Беларускай студыі оперы і балета ў Мінску. Да 1958 года (з перапынкам) саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У 1941—1943 гадах саліст Армянскага тэатра оперы і балета імя А. А. Спендыярава ў Ерэване. Член КПСС з 1946 года. Працаваў мастацкім кіраўніком у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, з 1964 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі.
Творчасць М. І. Дзянісаў — адзін з першых беларускіх прафесійных оперных спевакоў, першых выканаўцаў многіх оперных партый у нацыянальных операх. Таксама выступаў у канцэртных праграмах і як выканаўца народных песень. Сярод оперных партый: Кузьміч («У пушчах Палесся» А. Багатырова), Гразной («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Эскамільё («Кармэн» Ж. Бізэ), Дэман («Дэман» А. Рубінштэйна), Рыгалета («Рыгалета» Дж. Вердзі), Татул («Алмаст» А. Спендыярава), Андрэй («Кветка шчасця» А. Туранкова) і інш.
Літаратура
Нисневич И. Г. Денисов Михаил Иванович // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М. : Советская энциклопедия : Советский композитор, 1973—1982. — Т. 2 (1974). Гондольера — Корсов. — 960 стр., илл. — 102 000 экз.
Спасылкі
Денисов Михаил Иванович // Кино-Театр. РУ Денисов Михаил // Каталог советских пластинок
Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Барытоны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі