«Amon Amarth» — шведскі рок-гурт, які грае ў жанры меладычны дэз-метал. Назва гурта значыць «Фатальная гара» на сіндарыне, эльфійскай мове, і адсылае да гары Арадруін з «Уладара Пярсцёнкаў». Асноўнай тэматыкай групы з’яўляецца германа-скандынаўская міфалогія, набліжаючы музычны калектыў таксама да жанру вікінг-метал.
Гісторыя Гурт быў заснаваны ў 1992 годзе ў горадзе Тумба, прыгарадзе Стакгольма, першапачаткова пад нецэнзурнай назвай «Scum». Першым складам групы былі вакаліст Ёхан Хег, гітарысты Андэрс Хансан і Олаві Міканен, бас-гітарыст Тэд Лундстрэм і ўдарнік Ніка Мейра. Першае дэма гурта, «Thor arise», аказалася настолькі няўдалым, што студыя адмовілася яго выпускаць. У 1994 годзе, ужо пад назвай «Amon Amarth», калектыў запісаў «the Arrival of the Fimbul Winter», які быў выдадзены тыражом у адну тысячу копій і быў распрададзены за дванаццаць гадзін. Студыю для запісу даў гурт «Hypocrisy».
Дэбютны альбом «Sorrow Throughout the Nine Worlds» быў выпушчаны на сінгапурскім лэйбле «Pulverised records» ў 1996 годзе. Пасля гэтага калектыў заўважылі вядомыя выданні, якія пішуць пра рок-музыку, і неўзабаве «Amon Amarth» атрымалі кантракт з буйной кампаніяй «Metal Blade». На ім група выдаецца пачынаючы з альбома 1998 года «Once Sent from the Golden Hall».
Незадоўга да запісу група змяніла ўдарніка, а акурат перад турнэ ў падтрымку альбома «Amon Amarth» пакінуў гітарыст Андэрс Хансан. На яго месца ўзялі Ёхана Содэрберга.
Да 2007 годзе група выпусціла шэсць паўнавартасных альбомаў і заваявала шырокую папулярнасць сярод прыхільнікаў дэз-метала.
Дыскаграфія Thor Arise (Demo) (1993) Burning creation (1994) Sorrow Throughout the Nine Worlds (1996) Once Sent from the Golden Hall (1998) The Avenger (1999) The Crusher (2000) Versus the World (2002) Fate of Norns (2004) With Oden on Our Side (2006) Twilight of the Thunder God (2008) Surtur Rising (2011) Deceiver of the Gods (2013) Jomsviking (2016) Berserker (2019)
Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Дж. Р. Р. Толкіна і яго легендарыума Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:Метал-гурты Швецыі Катэгорыя:Выканаўцы Metal Blade Records