Валерый Барысавіч Таранчу́к (нар. , г. п. Іванава, Брэсцкая вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (2011).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць «Механіка», 1971), Інстытут прыкладной механікі АН СССР (аспірантура, 1975).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1974 года, загадчык лабараторыі лікавага мадэлявання НДІ прыкладных фізічных праблем, з 1998 года — прафесар кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі механіка-матэматычнага факультэта, з 2000 года — прафесар кафедры камп’ютарных тэхналогій і сістэм факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, у 2000—2016 гадах — загадчык кафедры).
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: прыкладная матэматыка; матэматычнае мадэляванне; тэарэтычная і прыкладная механіка; інфарматыка; інфарматызацыя адукацыі. Распрацаваў мадэлі і метады разліку, праграмнае забеспячэнне вылічальных працэсаў для даследавання працэсаў падземнай гідрадынамікі.
Сярод апублікаванага: Численное моделирование процессов двухфазной многокомпонентной фильтрации в неоднородной пористой среде : диссертация … доктора физико-математическаих наук : 01.02.05 : защищена 20.03.1992 : утверждена 08.05.1992 / Таранчук Валерий Васильевич. — Казань, 1991; Программирование задач численного анализа в системе Mathematica : учебное пособие / А. А. Морозов, В. Б. Таранчук. — Минск, 2005; Графический сервис вычислительного эксперимента : учебно-методическое пособие / В. Б. Таранчук. — Минск, 2009; Mathematical Modelling of Running Crown Forest Fires / D. V. Barovik, V. B. Taranchuk // Mathematical Modelling and Analysis. — 2010. — Vol. 15, № 2. — Р. 161—174.
Зноскі
Літаратура
Таранчук Валерий Борисович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 186. Таранчук Валерий Борисович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 271—272.
Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў