SM Entertainment Co., Ltd. () — паўднёвакарэйская транснацыянальная забаўляльная кампанія. Яна з’яўляецца адной з найбуйнейшых у Паўднёвай Карэі і ўваходзіць у так званую карэйскую «Вялікую тройку». Кампанія была заснавана ў 1995 годзе прадзюсарам Лі Су Манам. З цягам часу яна стала адной з тых, хто папулярызаваў і развіў музыку жанра K-pop, а таксама стала агенцтвам мноства зорак, якія зараз збіраюць велізарную колькасць прыхільнікаў па ўсім свеце. Кампанія мае мноства галін і працуе як гуказапісны лэйбл, агенцтва талентаў, музычная прадзюсарская кампанія, кампанія па арганізацыі вытворчасці і канцэртаў, а таксама музычнае выдавецтва. Асабліва кампанія значная тым, што першая пачала прасоўваць жанр K-pop у масы і дала пачатак перыяду хуткага развіцця карэйскай музыкі, больш вядомаму як «халю» (літаральны пераклад: карэйская хваля).
Гісторыя
1989—2000: заснаванне і артысты першага пакалення Пасля свайго выпуску з Каліфарнійскага ўніверсітэта (Нортрыдж, ЗША) Лі Су Ман вярнуўся ў Карэю і ў 1989 годзе заснаваў кампанію (тады яшчэ вядомую як SM Studio) у Абгучон-доне, які знаходзіцца каля сеульскага раёна Канама. Першым артыстам лэйбла стаў спявак Хён Джын Ён. У перыяд 1990-х SM Studio распрацавала ўласную сістэму, якая дапамагала кантраляваць усе бакі кар’еры артыстаў. Падыход кампаніі быў арыентаваны на падлеткавую аўдыторыю і меў цэласны погляд на якасці, неабходныя, каб стаць паспяховым артыстам. У лютым 1995 года кампанія змяніла назву на SM Entertainment і стварыла свой фонд капіталу. Пасля SM распрацавала ўласную сістэму вытворчасці і стварыла шэраг паспяховых гуртаў, у тым ліку бойз-бэнд H.O.T. (1996), дзявочы гурт S.E.S. (1997), бойз-бэнд Shinhwa (1998), R&B-дуэт Fly to the Sky (1999). У 2000 годзе ў кампаніі дэбютавала вядомая карэйская салістка Боа.
У 1995 годзе генеральным дырэктарам SM быў прызначаны Чон Хэ Ік, якога ў 1998 змяніў на гэтай пасадзе Кім Кён Ук.
Даччыныя кампаніі У склад даччыных кампаній SM Entertainment уваходзяць:
Аддзелы
SM Studios SM C&C (з 2012) SM Life Design Group (2018) DEAR U (2017) Mystic Story (з 2017) KEYEAST (з 2018) Dream Maker Entertainment (2006) SM Brand Marketing (2008) ESteem (з 2015) galaxiaSM (з 2015) SMTOWN Planner (2017) Studio Kwangya (2022)
Галіны
SM Japan (2001) SM USA (2008) SM True (2011), кіруецца разам з True Corporation of Thailand SM Entertainment Indonesia (2019), кіруецца разам з Trans Media of Indonesia SM Entertainment Vietnam (2020)
Лэйблы
Woollim Entertainment (2013) Baljunso (2014) Label SJ (2015), эксклюзіўны лэйбл для кіравання Super Junior. ScreaM Records (2016), эксклюзіўны лэйбл для запісу EDM. Million Market (з 2018) Label V (2019), эксклюзіўны лэйбл для кіравання дзейнасці WayV у Кітаі. All I Know Music (AIKM), раней быў даччыным лэйблам Mystic, з 2019 года належыць SM. SM Classics (2020), у партнёрстве з Сеульскім філарманічным аркестрам.
Артысты
Артысты гуказапісу
SM Entertainment
Сола-выканаўцы
БоА Канта J-Min Тэміін Тэён Юна Хёён Юры Key Onew Чэн U-Know Бэкхён Сухо Max Changmin Кай Вэндзі Джой D.O. Мінхо Сюмін Сыльгі
Гурты
TVXQ
Girls' Generation Shinee Exo Red Velvet NCT Aespa
Саб-юніты
Girls' Generation-TTS Girls' Generation-Oh!GG Exo-CBX Exo-SC Red Velvet — Irene & Seulgi NCT U NCT 127 NCT Dream
Праектныя гурты
SM the Ballad Younique Unit SM The Performance S Toheart (разам з Woollim Entertainment) SuperM Girls on Top Got the Beat
Катэгорыя:Кампаніі Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Транснацыянальныя карпарацыі