Аляксандра Аляксандраўна Станке́віч (нар. ) — вучоны ў галіне мовазнаўства, доктар філалагічных навук (1997), прафесар (2000).
Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Вялікія Тупалы (у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). Скончыла Томскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1968 годзе па спецыяльнасці «Руская філалогія». У 1975 годзе скончыла аспірантуру пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «Беларуская мова». З 1968 года працавала ў Мазырскім педагагічным інстытуце. З 1969 года А. А. Станкевіч у Гомельскім дзяржаўным універсітэце (прафесар, у 1991—2012 гадах — загадчык кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта).
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па сучаснай і гістарычнай лексікалогіі літаратурнай і народна-дыялектнай беларускай мовы, стылістыцы і культуры мовы, рыторыцы; агульным мовазнаўстве, па лацінскай мове, методыцы выкладання лінгвістычных дысцыплін у вышэйшых навучальных установах.
Сярод апублікаванага: манаграфія «Лексіка іншамоўнага паходжання ў беларускіх народных гаворках» (1996), Зборнік практыкаванняў і тэкстаў па лацінскай мове (1978, разам з Н. Старасценка), Практыкаванні па лексіцы і стылістыцы (1984, разам з В. Ляшчынскай), Набожнае слова і антычная мудрасць крочаць побач (1997, разам з У. Анічэнкам), Лацінская мова (1999, разам з С. Лін), Слоўнік-даведнік асобных імёнаў (2001, разам з Н. Фраловай). Рыторыка: падручнік / А. А. Станкевіч; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя. Ф. Скарыны, 2016. — 282 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-577-169-3. Лексіка народнай гаспадаркі ў гаворках Мазырска-Прыпяцкага Палесся: манаграфія / А. А. Станкевіч, А. М. Воінава, Л. М. Мінакова; Міністэрства адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф.Скарыны, 2008. — 346 с.
Таксама з’яўляецца адным з аўтарам «Слоўніка мовы Янкі Купалы» (т. 1—3, 1997—2001).
Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (1999); нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2006) і інш.
Літаратура
Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна (Да 60-годдзя з дня нараджэння). Бібліяграфічны паказальнік — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. — 37 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў