Кім Хван Сік (; нар. , павет Чансон, правінцыя Чала-Намда, Карэя) — прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя ў 2010—2013 гадах.

Біяграфія Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Марбургскім універсітэце і Сеульскім нацыянальным універсітэце. Працаваў суддзёй. На дзяржаўнай службе — з 1972 года . У 2005—2008 гадах — суддзя Вярхоўнага суда Рэспублікі Карэя, затым — старшыня камітэта па аўдыту і інспекцыях.

16 верасня 2010 года прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Мён Бак вылучыў кандыдатуру Кім Хван Сіка на пасаду прэм’ер-міністра. 1 кастрычніка Кім Хван Сік быў зацверджаны на пасадзе карэйскім парламентам; у яго падтрымку выказалася 169 дэпутатаў, супраць — 71. Ён стаў першым прэм’ер-міністрам з правінцыі Чала-Намда. У якасці ключавых прынцыпаў сваёй працы на новай пасадзе ён назваў «закон і прынцып», «дыялог і адзінства», «дапамогу бліжняму і спачуванне».

Катэгорыя:Палітыкі Паўднёвай Карэі